Skip to main content

Моладзь з парафіі з Навагрудка здзейсніла падарожжа па Нёману

neman p 120 ліпеня моладзь з навагрудскай парафіі Св. Міхала Арханёла адправілася ў падарожжа на байдарках па рацэ Нёман з г.п. Любча да маста, які знаходзіцца непадалёк ад г. Іўе. Выправа па вадзе заняла каля 8 гадзін. Удзельнікі разам пераадолелі каля 40 кіламетраў.

Спачатку адбыўся інструктаж бяспечных паводзін на вадзе і супольная малітва. Каманда з 9-ці чалавек каля 7-ай гадзіны раніцы выплыла з месца, дзе знаходзіцца дом паляўнічага ў г.п. Любча. Арганізацыя выправы была імгненнай, таму што на гэта склалася некалькі фактараў: добрае надвор’е, свабодныя байдаркі і магчымасць іх транспартавання на месца адпраўлення і прыбыцця, а таксама вольны час пробашча. Некаторыя з удзельнікаў у некалькіх словах падзяліліся сваімі ўражаннямі.

neman p 2

"Для мяне гэта быў незабыўны досвед. Фантастычная, багатая прырода нашай краіны, а таксама атмасфера гармоніі, якая супакойвае. Такія выправы перш за ўсё больш яднаюць людзей, і гэта вельмі класна", - адзначыў Марк Крывіцкі.

neman 2

"Я плаваў на байдарцы першы раз у жыцці і яшчэ на такую вялікую дыстанцыю! Мне перш за ўсё спадабалася наша каманда і атмасфера, якая панавала падчас падарожжа па Нёману",- распавёў Данііл Сакевіч. 

neman 1

Словы асаблівай падзякі хочацца скіраваць да ўсіх, хто дапамог арганізаваць гэтае падаражжа, а асабліва спадару Анатолію Маславу за пазыку байдарак, спадару Віктару Лысаму за правоз байдарак і інвентара, ляснічаму ў г.п. Любча, спадару Андрэю Кушэлю, спадару Яну Закрэўскаму і Сільвестру Булько за транспарт людзей. Няхай добры Бог Вам аддзячыць!

Кс. Юрый Жэгарын