Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Ліпнішках

lipniszki 1515 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць Св. Казіміра ў Ліпнішках (Іўеўскі дэканат).

Падчас Эўхарыстыі, якая цэлебравалася ў мясцовай святыні, іерарх удзяліў сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе моладзі і старэйшых вернікаў, якія былі адпаведным чынам падрыхтаваны да гэтага.

Вітаючы біскупа, пробашч парафіі а. Вітальд Жыльветра OFMCap адзначыў, што праз гэты сакрамэнт парафіяне стануць адважнымі сведкамі Хрыста і будуць бараніць тое, што святое і Божае.

lipniszki 3

Іерарх, цэлебруючы Імшу ў інтэнцыі ўсёй парафіяльнай супольнасці, заклікаў маладых людзей, якія прымалі дары Духа Святога ў сакрамэнце канфірмацыі, ставіць Бога на першае месца, кіравацца ў жыцці шляхам Божых запаведзяў, бо гэта адзіная дарога да паўнаты шчасця.

Біскуп нагадаў, што пакліканне кожнага чалавека – узрастаць у святасці і быць дасканалым.

На заканчэнне ўрачыстасці маладыя людзі выказалі ўдзячнасць біскупу, сваім катэхетам, а таксама бацькам, якія перадалі ім веру і працягваюць клапоціцца аб яе ўзрастанні ў іх сэрцах.

Kс. Юрый Марціновіч