Skip to main content

Створана інтэрнэт-старонка ў абарону жыцця

newborn 1399155 640Зусім нядаўна была створана новая інтэрнэт-старонка www.abortamnet.by, якая абвяшчае абарону жыцця. Яе стварыла Каталіцкая малітоўная група “У абарону жыцця”, якая з 2013 г. дзейнічае ў Гродне.

Асноўная мэта групы – малітва за ненароджаных дзяцей, за жанчын і ўрачоў, якія робяць аборты, і за ўсіх, хто мае да іх дачыненне.

Яшчэ адной задачай групы з’яўляецца дзейнасць у абарону жыцця: чытанне лекцый для моладзі, малітва ў бальніцах і жаночых кансультацыях, правядзенне Крыжовага шляху ў касцёлах, распаўсюджванне брашур prolife і г.д.

На інтэрнэт-старонцы можна знайсці артыкулы, якія абвяшчаюць абарону жыцця, малітвы, сведчанні і шмат іншай цікавай інфармацыі.

Як адзначаюць арганізатары праекта, яны хацелі б, каб гэтая новая старонка дапамагла захаваць жыццё дзяцей, якіх хочуць забіць праз аборт. “Магчыма, цяжарная жанчына, якая плануе пазбавіцца ад дзіцяці, зойдзе да нас на старонку і перадумае гэта рабіць, і вырашыць падарыць жыццё дзіцятку!” – дадаюць стварыцелі старонкі.

Усе жадаючыя далучыцца да малітвы і дзейнасці “У абарону жыцця” могуць патэлефанаваць на нумар: +375 (33) 655 41 90.

Kс. Юрый Марціновіч