Skip to main content

“Канікулы з Богам” для дзяцей прайшлі ў Сапоцкіне

sapockina kzb 1922-30 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне адбыліся летнія “канікулы з Богам” для дзяцей.

Галоўнай тэмай адпачынку для наймалодшых парафіян былі словы “Я сябар Пана Бога”.

У адпачынку, праграма кожнага дня якога ўключала супольную малітву, Эўхарыстыю або адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і катэхезу, удзельнічалі 56 дзяцей.

Падчас канікул дзеці мелі магчымасць таксама ўбачыць рэлігійныя фільмы – біблейскія аповесці са Старога Запавету – каб пазнаёміцца з постацямі Абрагама, Майсея, Саламона, Самсона і Юзафа Егіпецкага.

У праграме прысутнічалі і дзве пілігрымкі-падарожжы. Першая пілігрымка была ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях. Па дарозе дзеці спыніліся ў касцёлах у Адамавічах, Азёрах, Астрыне, Новым Двары, Забалаці і Радуні, у кожным з іх прамовіўшы дзясятак Ружанца.

sapockina kzb 6

Другая паездка прайшла ў адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы.

Акрамя малітвы, якая служыла ўмацаванню духу, быў час і на забавы. Дзеці наведалі аквапарк у Азёрах, праплылі па Аўгустоўскім канале і здзейснілі роварную паездку па наваколлю на тэрыторыі сваёй парафіі.

Былі таксама конкурс малюнка, песні і спартыўныя спаборніцтвы на школьным стадыёне.

На заканчэнне канікул, праведзеных з Богам, дзеці склалі песню, у якой падзякавалі за гэты цудоўны час сустрэчы з Панам і іншым чалавекам. У ёй яны падзякавалі арганізатарам адпачынку і выразілі жаданне, каб праз год зноў адбыліся такія канікулы для наймалодшых парафіян іх супольнасці.

Kс. Юрый Марціновіч