Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзельнікам Парафіяды: “Ганарымся вамi!”

imsza kanec prf 2721 чэрвеня, чацвёрты і апошні дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, пачаўся святой Імшой у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Цэлебраваў літургію ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае і арганізуе гэты моладзевы форум, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх выказаў перакананне, што кожны ўдзельнік Парафіяды вернецца дадому крыху зменены.

“Перакананы, што кожны з вас адчувае сябе духоўна ўзбагачаным, умацаваным у веры, яшчэ больш рашучым, каб верна ісці за Хрыстом Панам усё жыццё”, – сказаў біскуп.

imsza kanec prf 32

Біскуп скіраваў словы глыбокай і шчырай падзякі тым, хто ўзяў на сябе адказнасць за падрыхтоўку гэтай сустрэчы. Ён падзякаваў кс. Артуру Малафею, які шмат гадоў з вялікай руплівасцю і асабістым запалам арганізуе Парафіяду; падзякаваў усім яго памочнікам і валанцёрам – духоўным і свецкім, якія ўключыліся ў гэтую справу, прысвячаючы свой час, сілы, уменні і энергію для супольнага дабра.

Асаблiвым чынам іерарх падзякаваў дзецям і моладзі, удзельнікам юбілейнай Парафіяды. “Без вас гэтая цудоўная iнiцыятыва не мела б сэнсу!” – дадаў біскуп.

Іерарх павіншаваў усіх з перамогай i адзначыў высокi ўзровень у разнастайных конкурсах: па гiсторыi Касцёла, бiблейскім, малюнка i iншых. “Ганарымся вамi!” – з радасцю сказаў біскуп.

imsza kanec prf 25

Іерарх пажадаў, каб гэтая Парафiяда пакiнула ў сэрцах найпрыгажэйшыя ўспамiны, а таксама, як заахвочваў сёлетнi яе дэвiз, пажадаў: “Жывiце Евангеллем! Дзялiцеся Божым словам з вашымi аднагодкамi!”

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Баляслаў Гавецкі