Skip to main content

Другі дзень Парафіяды: спаборніцтвы на стадыёне

parafijada start 2719 чэрвеня, другі дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў на гарадскім стадыёне ЦСК “Неман”. Хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць памерацца сіламі ў спартыўных спаборніцтвах.

Раніцай на стадыёне адбылося ўрачыстае адкрыццё Парафіяды, дзе сабралася каля паўтысячы ўдзельнікаў з 30-ці парафій Гродзенскай дыяцэзіі разам з апекунамі і арганізатарамі. Прысутныя атрымалі бласлаўленне на новы дзень і вырушылі на спаборніцтвы за перамогамі.

Спартыўная праграма Парафіяды ўключала наступныя дысцыпліны: бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол. Вызначыліся пераможцы ў індывідуальным і камандным складзе. Узнагароджванне адбудзецца пазней.

Ангеліна Пакачайла