Skip to main content

Свіслач: кс. Андрэй Каўшук цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў сваёй роднай парафіі

prymicy kauszuk 1810 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы і св. Францішка Асізскага ў Свіслачы адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Андрэя Каўшука.

Урачыстасць прыміцыі пачалася ў родным доме новапрэзбітэра, дзе бацькі ўдзялілі свайму сыну благаслаўленне на шлях святарства.

Затым святары, семінарысты, літургічная служба і большасць вернікаў прайшлі разам з новапрэзбітэрам у працэсіі ад дома да касцёла. Малады святар ішоў у вянку, спецыяльна сплеценым з гэтай нагоды.

Перад касцёлам новапрэзбітэра прывітаў пробашч парафіі а. Валерый Шэйгерэвіч OFM Conv.

Сваю першую Імшу кс. Андрэй Каўшук цэлебраваў у інтэнцыі ўсіх, хто спадарожнічаў яму на шляху да Хрыстовага алтара. Ён маліўся за сваіх блізкіх, з якіх выйшаў, і за тых, да каго ў бліжэйшай будучыні стане пасланы.

prymicy kauszuk 27

Гамілію прамовіў кс. Віталій Сідорка з Ліды, які прысвяціў яе святарству і абавязкам, вынікаючым з яго.

Перад благаслаўленнем прыміцыянт пачуў шмат цёплых слоў у віншаваннях. На заканчэнне літургіі кс. Андрэй удзяліў благаслаўленне святарам, сёстрам законным, семінарыстам, бацькам i ўсім прысутным, а таксама папрасіў аб малітоўнай падтрымцы ў душпастырскім служэнні.

Прэзбітэрскае пасвячэнне кс. Андрэй Каўшук прыняў 9 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Kс. Юрый Марціновіч