Skip to main content

“Канікулы з Богам” прайшлі ў Іўі

iue kanikuly 3З 4 па 9 чэрвеня ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі праходзілі “Канікулы з Богам”. Як і штогод, каля сотні дзяцей сабралося, каб з Богам распачаць летнія канікулы.

За тыдзень дзеці лепш пазнаёміліся са Святым Пісаннем і разважалі над ім, паглыблялі свае біблійныя веды, гледзячы рэлігійныя фільмы. Кожны дзень яны прымалі ўдзел у святой Імшы, навучыліся рэлігійным танцам.

Першы дзень дзеці распачалі святой Імшой, а пасля яе адлюстравалі сцэны з Бібліі на паперы. Удзельнікі пазнаёміліся адзін з адным.

У аўторак яны адлюстравалі фрагменты з Евангелля з дапамогай пластыліну.

Серада была самым актыўным днём, бо ў гэты дзень дзяцей чакалі спартыўныя спаборніцтвы.

Галоўнай падзеяй чацвёртага дня стаў конкурс малюнкаў на асфальце.

iue kanikuly 22

Пятніца стала самым прыемным днём для дзяўчат, бо ў гэты дзень прайшоў конкурс прычосак. Таксама лагер наведаў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк.

Шосты дзень быў ужо не такім радасным, бо лагер падыходзіў да свайго завяршэння.

Усе дзеці за актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах і за перамогу ў спаборніцтвах атрымалі падарункі і слодычы. Лагер завяршыўся благаслаўленнем на лета, якое было ўдзелена 10 чэрвеня падчас святой Імшы для дзяцей.

JM