Skip to main content

Дзеці з Сапоцкіна прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях падзякі за беатыфікацыю бл. Малгажаты Шэўчык у Асвенцыме

aswencym 25 чэрвеня дзеці з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях пятай гадавіны беатыфікацыі Малгажаты Луцыi Шэўчык, якія прайшлі ў Асвенцыме (Польшча).

Благаслаўлёная Малгажата – заснавальніца Кангрэгацыі Дачок Маці Божай Балеснай (серафіткі), якія ўжо шмат гадоў служаць у сапоцкінскай парафіі.

aswencym 5

Святую Імшу падзякі за дар беатыфікацыі ўзначаліў кардынал Станіслаў Дзівіш, Мітрапаліт Кракаўскі на пенсіі.

Даведка:

Кангрэгацыя Дачок Маці Божай Балеснай была заснавана ў Закрочыме ў 1881 г. па ініцыятыве бл. а. Ганарата Казьмінскага і бл. Малгажаты Шэўчык. Мэтай супольнасці было рэлігійнае і маральнае адраджэнне народа. Сёстры ахапілі сваёй дзейнасцю асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, хворых і састарэлых. Апякункай супольнасці з’яўляецца Маці Божая Балесная, а эмблемай – Сэрца Маці Божай, пранізанае сямю мячамі.

Благаслаўлёная Малгажата Шэўчык нарадзілася ў 1827 г. на Валыні. Вельмі рана страціла бацькоў, як выхаваннем занялася зводная сястра. У сярэдзіне XIX ст. уступіла ў Трэці францішканскі ордэн. У 1881 г. разам з а. Казьмінскім заснавала новую манаскую супольнасць, галоўнай мэтай якой быў клопат аб хворых і бедных. У 2013 г. кардынал Анджэло Амата ад імя Папы Францішка ўзнёс Маці Малгажату да хвалы благаслаўлёных.

Кс. Юрый Марціновіч