Skip to main content

Рэліквіі св. Яна Паўла ІІ будуць захоўвацца ў парафіяльным касцёле на гродзенскай Альшанцы

relikwii alszanka30 мая ў Кракаве кардынал Станіслаў Дзівіш перадаў кс. Паўлу Салабудзе, пробашчу парафіі Святога Духа ў Гродне, рэліківіі св. Яна Паўла ІІ. Падчас сустрэчы з беларускім ксяндзом іерарх пажадаў, каб святы заўсёды трымаў маладую парафію ў сваёй апецы. Кардынал таксама пацікавіўся жыццём у нашай краіне і развіццём веры сярод мясцовага насельніцтва.

Парафія Святога Духа ў новым гродзенскім мікрараёне Альшанка была створана ў 2012 г.  Праз тры гады адбылося асвячэнне парафіяльнай капліцы, у якой быў размешчаны абраз св. Яна Паўла ІІ. "Атрыманне рэліквій - гэта вельмі важная, нават гістарычная падзея для нашай супольнасці. Вельмі цешыць тое, што ўсё адбываецца разам з распачаццем будовы касцёла. Мы прагнем даверыць узвядзенне святыні і ўсю нашу парафію Папе", - адзначыў кс. Павел.

Урачыстае ўнясенне рэліквій у капліцу адбудзецца 10 чэрвеня ў 10.00. Урачыстасць узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

АМ