Skip to main content

Гурт семінарыі ў Гродне “Ave” выступіў на парафіяльнай урачыстасці ў Бярозаўцы

ave u biarozaucy 420 мая ў парафіі Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія) адбылася адпустовая ўрачыстасць. На ёй выступіў з канцэртам музычны гурт Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне “Ave”.

Падобныя музычныя сустрэчы ў гэтай парафіі сталі за апошнія некалькі гадоў ужо традыцыяй. Семінарысты паспрабавалі не толькі аздобіць музычным суправаджэннем урачыстую літургію, але і атрымалі ўнікальную магчымасць сведчыць праз сваю творчасць аб велізарнай, ні з чым не параўнальнай моцы Святога Духа, якую яны няспынна спазнаюць у штодзённым жыцці.

ave u biarozaucy 3

Удзельнікі гурта ўдзячныя пробашчу парафіі кс. Андрэю Радзевічу за магчымасць раздзяліць радасць супольнага перажывання ўрачыстасці і добразычлівую атмасферу, якую стварылі вернікі падчас парафіяльнага фэсту.

Яўген Амасёнак, семінарыст