Skip to main content

Дыяканы развіталіся з семінарыяй у Гродне

razwitanne 719 мая дыяканы Андрэй Каўшук, Эрнэст Мікалайчык і Раман Вайцяховіч завяршылі апошні этап семінарыйнай фармацыі, якую праходзілі на працягу сямі гадоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Падчас ранішняй святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, дыяканы зрабілі для сябе “рахунак сумлення” адносна таго, як выкарысталі дадзены Богам час на здабыванне ведаў і іншых духоўных каштоўнасцяў.

Біскуп, у сваю чаргу, пажадаў выпускнікам дзень за днём аднаўляць у сабе першапачатковае прагненне ўзрастання ў святасці і любові да бліжняга, прыкладам свайго жыцця і веры дапамагаць людзям усталёўваць глыбокія адносіны з Богам і працягваць справу, якую даручыў ім Хрыстус.

razwitanne 9

Дыяканы выказалі ўдзячнасць і пашану ўсім выкладчыкам семінарыі, якія перадалі ім веды і падзяліліся сваім духоўным і жыццёвым вопытам.

Зараз дыяканы раз’ехаліся па сваіх сем’ях і парафіяльных супольнасцях. Дыякан Андрэй у чэрвені атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне, а дыяканы Эрнэст і Раман будуць скіраваны на душпастырска-літургічную практыку ў парафіі.

Яўген Амасёнак, семінарыст