15 сакавіка супрацоўнікі “Карытас” у Беларусі распачалі велікапосныя рэкалекцыі ў рэкалекцыйным цэнтры ў Сапоцкіна. Праводзіць іх кс. Аляксандр Мятліцкі SDB. Напрыканцы рэкалекцый, 18 сакавіка, запланавана ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. бп Аляксандр Кашкевіч. У рэкалекцыях прымаюць удзел усе супрацоўнікі дыяцэзіяльных “Карытас”.