Skip to main content

Гурт "Laudans" выпусціў кліп на песню "Treasure of Universe"

treasureДуэт апублікаваў свой новы кліп "Treasure of Universe", у якім музыкі закранулі тэму шэрых будняў і штодзённага змагання людзей са сваімі праблемамі і слабасцямі.

Відэа падрыхтавала творчая студыя ArtFilmby, а рэжысёрам кліпа з'яўляецца Расціслаў Смольскі. Аператар - Аляксандр Бондараў. Здымкі адбываліся ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа, а таксама на Мінскім моры.

Спеў "Treasure of Universe" быў запісаны музыкамі ў двух версіях - беларускай і англійскай. Для кліпа была абрана менавіта англійская версія, каб спеў быў даступны як мага большаму колу слухачоў. Зараз "Treasure of Universe" можна пачуць як на беларускіх, так і на польскіх радыёстанцыях, між іншымі на radioniepokalanow.pl.

***

Каталіцкі дуэт "Laudans" пачаў сваё існаванне 5 год таму, і за гэты час выдаў два альбомы, з якімі актыўна канцэртаваў у Беларусі, Польшчы і Літве.

 АМ