У смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла 6 мая пяць кандыдатаў у міністранты далучыліся да літургічнай службы алтара.
Заняткі для хлопцаў, жадаючых служыць пры алтары, штогод распачынаюцца ў парафіі ў верасні, а заканчваюцца пасля свята Уваскрасення Хрыста. Сёлета кандыдаты выдатна справіліся з экзаменамі, пасля чаго, ва ўспамін св. Дамініка Савіо, атрымалі комжы і ўрачыста прынялі прысягу.
Цэлебраваў урачыстую св. Імшу ксёндз пробашч Алег Жураўскі SDB. Ён жа прымаў юнакоў у літургічную службу алтара. Новымі міністрантамі сталі Даніла Броўка, Максім Грышан, Вадзім Завадскі, Ілья Карэцкі і Сяргей Шуневіч.
Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі таксама бацькі, родныя і блізкія новапрызначаных міністрантаў. Гэтая падзея стала вельмі важнай і доўгачаканай не толькі для саміх хлопцаў, але і для іх сем’яў.
Падчас св. Імшы ксёндз пробашч і ўсе прысутныя вернікі маліліся за новых удзельнікаў літургічнай службы алтара.
Больш фотаздымкаў на sdb.by.