Skip to main content

Памёр францішканін айцец Інацэнт Шумоўскі

svecha6 красавіка ў кляштары Закону Братоў Меншых Канвентуальных (францішкане) у Непакалянаве (Польшча) адышоў у вечнасць а. Інацэнт Шумоўскі OFMConv, які шмат гадоў служыў пробашчам і душпастырам парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне.

Пахаванне адбудзецца 10 красавіка ў Непакалянаве. З 10.00 цела памерлага будзе выстаўлена ў непакалянаўскай базіліцы Беззаганнай Пасрэдніцы Ласкаў. Пахавальная Імша пачнецца ў 11.00 па польскім часе.

Няхай Хрыстус Уваскрослы прыме спачылага на сваю вечную Гасціну ў небе!

JM