Skip to main content

Біскуп Станеўскі падчас Пасхальнага Трыдууму наведаў лідскую парафію Божай Міласэрнасці

lida bm 13Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ў Вялікую пятніцу, 30 сакавіка, наведаў парафіяльную супольнасць Божай Міласэрнасці ў Лідзе (Маладзёжны). Іерарх узначаліў Літургію Мукі Пана, падчас якой заклікаў вернікаў выкарыстаць апошнія гадзіны перад днём Уваскрасення Хрыста для роздуму над тым, чым напоўнена сэрца чалавека.

У Вялікую суботу, 31 сакавіка, іерарх зноў прыбыў у парафію, каб благаславіць велікодныя стравы, прынесеныя вернікамі. Таксама біскуп перадаў парафіянам сардэчныя велікодныя пажаданні. Іерарх пажадаў, каб сёлетнія святкаванні Пасхі ўмацавалі веру, надзею і любоў, якія так патрэбны сучаснаму свету, а знак пустога Гробу Езуса каб кожнага напоўніў супакоем і ўпэўненасцю, што Хрысту належыць канчатковая перамога над смерцю і цемрай зла.

Kс. Юрый Марціновіч