Традыцыйна ў Вялікую сераду ў Іўі адбыўся Крыжовы шлях вуліцамі горада. У шэсці прынялі ўдзел сотні вернікаў: кожны імкнуўся выкарыстаць магчымасць перажыць мукі і смерць Хрыста. Перад распачаццем урачыстай працэсіі, у якой ад стацыі да стацыі неслі крыж прадстаўнікі парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла, удзельнікі набажэнства сабраліся на св. Імшы ў мясцовым касцёле.
АМ