Skip to main content

Велікодныя рэкалекцыі прайшлі ў парафіі Шчучыне

sajnok21 сакавіка ў шчучынскім касцёле Св. Тэрэзы Авільскай адбылася чарговая сустрэча для бацькоў міністрантаў і харыстак парафіі. Першым пунктам праграмы стала св. Імша, падчас якой удзельнікі спаткання маглі паслухаць рэкалекцыйнай навукі і скарыстацца з сакрамэнту пакаяння перад надыходзячымі святамі Вялікадня.

Пасля малітоўнай часткі адбылася сустрэча ў кляштары са спецыяльным госцем, Барбарай Сайнок, кансультантам па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на тэму "Межы ў сям'і". Для сабраных гэта была магчымасць даведацца крыху больш пра здаровыя адносіны ў сужэнстве.

Тэкст і фота: а. Віталь Слука SP