16-18 сакавіка ў парафіі Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. У гэтыя дні ў парафіяльнай святыні збіраліся шматлікія вернікі.
Рэкалекцыі па запрашэнні пробашча парафіі кс. каноніка Алега Дуля правёў кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі.
У навуках святар нагадаў вернікам, што час рэкалекцый з’яўляецца распачаццем чагосьці нанова, умацаваннем веры як сувязі з Богам і новага адкрыцця праўды, што Бог – міласэрны Айцец, які жадае толькі дабра для кожнага чалавека.
У апошні дзень рэкалекцый вернікі як велікапосную міласціну склалі матэрыяльныя ахвяраванні на развіццё сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі. Такім чынам яны паспрыялі развіццю каталіцкіх СМІ на Гродзеншчыне.
JM