Skip to main content

Рэкалекцыі моладзі ў Гродне: адкрыцца на Бога

rek vp open 28-10 сакавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні арганізавала Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN”.

Рэкалекцыі правёў кс. Уладзіслаў Сурвіла, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме (Смаргонскі дэканат). Святар заклікаў маладых людзей адпаведным чынам перажыць час Вялікага посту, каб як мага лепш падрыхтавацца да святаў Уваскрасення Пана.

Ксёндз Сурвіла заахвоціў адкрыцца на Божую ласку, якая заўсёды прыносіць плён перамянення чалавека, перамогі над самім сабой і сваімі слабасцямі.

rek vp open 1

Падчас рэкалекцый моладзь штодзённа ўдзельнічала ў святой Імшы, у адарацыі Езуса Эўхарыстычнага, у набажэнстве Крыжовага шляху, а таксама мела магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання. Акрамя гэтага, быў час на інтэграцыю і дзяленне сваім сведчаннем жыцця.

rek vp open 4

Кс. Юрый Марціновіч