Skip to main content

Гродзенская семінарыйная супольнасць павіншавала жанчын са святам 8 сакавіка

8sakavika wds 6

8 сакавіка семінарыйная супольнасць у Гродне з нагоды Міжнароднага жаночага дня сабралася на Эўхарыстыі, каб узгадаць у малітвах жанчын, якія сваёй адданай працай у сценах семінарыі далучаюцца да важнай справы фарміравання асобы святара.

Св. Імшу ўзначаліў кс. рэктар Раман Рачко. Падчас літургіі ён падзякаваў супрацоўніцам установы за тое, што на працягу многіх гадоў сваімі нястомнымі намаганнямі, клопатам пра навучэнцаў і мацярынскай цеплынёй яны ўплываюць на асэнсаванне духоўных і маральных каштоўнасцей у жыцці будучых ксяндзоў.

Уся семінарыйная супольнасць віншуе жанчын і жадае ім заставацца ўзорам сапраўднай унутранай гармоніі, чуласці і пяшчотнай любові.

Яўген Амасёнак, семінарыст