Skip to main content

Фармацыйная сустрэча маладых святароў прайшла ў Росі

farmacyjnaj sw 1412-13 лютага ў рэкалекцыйным доме “Міласэрнасць” у Росі адбылася фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 8 гадоў святарства.

Удзел у гэтых духоўных практыкаваннях на парозе Вялікага посту прынялі каля 20 святароў.

У першы дзень сустрэчы святую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх падкрэсліў важнасць такіх сустрэч, якія будуюць святарскую супольнасць і з’яўляюцца часам паглыблення веры, святарскай ідэнтычнасці і напаўняюць Божай радасцю, каб з моцай абвяшчаць іншым Езуса Хрыста і Яго Евангелле.

Канферэнцыю на тэму “Святарства – дар і таямніца. Сведчанне” прамовіў кс. кан. Чэслаў Паўлюкевіч, кусташ санктуарыя Пана Езуса Журботага ў Росі. Святар падзяліўся сваім душпастырскім вопытам. Ксёндз Паўлюкевіч заклікаў маладых святароў нястомна шукаць радасці ў штодзённым служэнні Богу і людзям, якіх пасылае ім Божы Провід.

farmacyjnaj sw 2

Быў таксама час на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, на індывідуальную малітву ў цішыні капліцы рэкалекцыйнага дома і на братэрскую размову.

Ксёндз Ян Сарэлa, адказны мадэратар за пастаянную фармацыю святароў у Гродзенскай дыяцэзіі, падзякаваў маладым святарам за прыбыццё і заклікаў да ўдзелу ў наступных сустрэчах.

Кс. Юрый Марціновіч