Skip to main content

Чэмпіянат Еўропы сярод святароў: беларусы змагаюцца за 9-е месца

 

breszyja 2З 5 па 8 лютага ў італьянскім горадзе Брэшыя праходзіць Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. У выніку першага дня спаборніцтваў каманда беларускіх ксяндзоў будзе змагацца за 9-е месца.

У трох матчах, згуляных 6 лютага, беларусы саступілі палякам 0:6, а таксама згулялі ўнічыю з чэхамі 0:0 і аўстрыйцамі 1:1. У гульні  супраць славенцаў святары з Беларусі здабылі першую ў турніры вікторыю (1:0) і атрымалі права змагацца за 9-е месца.

У гэтым матчы беларусам будуць супрацьстаяць гаспадары чэмпіянату — зборная святароў з Італіі. Гульня пройдзе ў 14.05 па італьянскім часе.

15-е месца паміж сабой разыграюць каманды Украіны і Чарнагорыі. За 13-е месца пазмагаюцца чэхі і казахі. А 11-е месца разыграюць зборныя святароў з Албаніі і Славеніі.

Сёлета ў чэмпіянаце прымуць удзел 250 святароў з 16 краін Еўропы.

breszyja 1

Паводле catholic.by