3 лютага, у чарговы дзень візіту ad limina Apostolorum, біскупы Беларусі цэлебравалі святую Імшу ў рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі.
Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Падчас Імшы іерархі асабліва маліліся ў інтэнцыі святароў, кансэкраваных асобаў, семінарыстаў, моладзі і ўсіх сем’яў Беларусі, бо менавіта ад гэтых людзей у большай меры залежыць будучыня Касцёла ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы біскупаў з Папам Францішкам Пантыфік падкрэсліў, што трэба даць асаблівы акцэнт на падрыхтоўку новых пакаленняў святароў і асобаў кансэкраванага жыцця, а таксама весці актыўную душпастырскую працу сярод моладзі і з сем’ямі.
Візіт аd limina Apostolorum біскупаў Беларусі праходзіць з 31 студзеня па 7 лютага.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё