Skip to main content

Хор “Чырвоныя макі” выступіў з калядным канцэртам у Іўі

сz maki 228 студзеня ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі выступіў з калядным канцэртам хор “Чырвоныя макі” з Мінска.

Хор складаюць вернікі розных парафій Мінска, якія спяваюць на беларускай і польскай мовах. Мастацкім кіраўніком хору з’яўляецца Рэгіна Пархейчук.

Як адзначыў пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі, выступленне хору дапамагала яшчэ раз наблізіць атмасферу святаў Божага Нараджэння і пасланне, якое яны нясуць. Па словах святара, супольны спеў калядак з’яўляецца абвяшчэннем Добрай Навіны, якая прыйшла ў свет разам з нараджэннем Езуса Хрыста – абяцанага Месіі.

сz maki 1

Паводле літургічнага календара перыяд Божага Нараджэння завяршаецца ў нядзелю Хросту Пана (у гэтым годзе 7 студзеня). Аднак калядныя дэкарацыі і спеў калядак у нашых святынях традыцыйна захоўваюцца да ўрачыстасці Ахвяравання Пана, якая заўсёды адзначаецца 2 лютага.

Кс. Юрый Марціновіч