Skip to main content

Другі дзень Чэмпіяната ў Кельцах

22 лютага, у другі дзень Чэмпіяната Еўропы па міні-футболе сярод святароў, а 9-й гадзіне ў капліцы кялецкай семінарыі была адпраўлена св. Імша. Пасля адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой арганізатары ўрачыста адкрылі Пяты чэмпіянат Еўропы. Пасля канферэнцыі ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў адправіліся на экскурсію па горадзе.
Святары нашай дыяцэзіі гуляюць сёння з камандай Харватыі. Гэтая гульня, па словах кс. Андрэя Лішкі, вельмі важная для нашай каманды. Першая серыя гульняў пройдзе ў другой палове дня.