Skip to main content

“Для Бога няма нічога немагчымага”: у гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля паказалі спектакль

teatr JPII 314 студзеня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) адбылося каляднае прадстаўленне пад назвай “Для Бога няма нічога немагчымага”.

Батлейку прадставіў Тэатр імя св. Яна Паўла ІІ, які дзейнічае пры парафіі пад кіраўніцтвам Марыны Жыбaртoвiч-Прoтac.

На прадстаўленні сабралося шмат вернікаў, якія прыйшлі, каб такім чынам яшчэ раз перажыць святы Божага Нараджэння.

teatr JPII 2

Спектакль-містэрыя ахопліваў некалькі сюжэтаў, якія ўрэшце аб’ядналіся ў адну ідэю – Бог можа змяніць усё: як жыццё асобных людзей (Яўхіма і Ганны, Марыі і Юзафа, пастухоў, трох каралёў, яўрэя і яго сям’і), – так і лёс усяго чалавецтва. У фінале спектакля, калі з’яўляецца Святая Сям’я, на сцэне адчыняецца неба. Пры гэтым пекла і смерць губляюць сілу. У іх палон трапляе Ірад як сімвал ганарыстасці, жорсткасці і непаслухмянасці Богу.

teatr JPII 1

Пасланне гледачам містэрыі заключалася ў тым, каб памятаць, што для Бога няма нічога немагчымага і што жыццё зменіцца на лепшае, калі прыйдзеш да Езуса. Артысты імкнуліся паказаць, што Бог з’яўляецца Панам жыцця кожнага чалавека і гэта Ён вядзе людзей праз жыццё, забяспечваючы ўсё найбольш патрэбнае для нармальнага функцыянавання.

21 студзеня ў 17.30 адбудзецца паўтор спектакля, на які арганізатары сардэчна запрашаюць.

Кс. Юрый Марціновіч