2-5 студзеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. У духоўных практыкаваннях прымалі ўдзел дзяўчаты з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе – 23 чалавекі.
Сустрэча праходзіла пад дэвізам “З Марыяй у новы год”. Праз гэтыя словы ўдзельніцы пад кіраўніцтвам с. Хелены Пляхімовіч з Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай даручылі новы год Божай Маці і прасілі, каб ён быў багаты на благаслаўленне і ласку.
Падчас гэтых дзён дзяўчаты вучыліся будаваць адносіны з Богам на малітве і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Быў таксама час навучыцца выконваць хатнія абавязкі – дзяўчаты супольна рыхтавалі пасілкі.
Кожную хвіліну ўдзельніцы праводзілі разам на малітве, забаве і пазнаванні мясцовасці.
Кс. Юрый Марціновіч