Skip to main content

Каляднае прадстаўленне паказалі ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай

 

kaliada fr ksc 127 студзеня ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне адбылося каляднае прадстаўленне “Гісторыя Раства”.

Дзеці і моладзь наблізілі гледачам гісторыю прыйсця ў свет Божага Сына, які стаўся чалавекам, народжаным з Дзевы Марыі. Праз містэрыю маладыя акцёры працягнулі атмасферу святаў Нараджэння Пана і разам з прысутнымі ў святыні дзякавалі Богу за дар збаўлення, якое прынёс Божы Сын.

Для саміх удзельнікаў каляднае прадстаўленне было нагодай да большай інтэграцыі і будавання адносін, а таксама паспрыяла лепшаму пазнанню Езуса Хрыста.

Кс. Юрый Марціновіч