Skip to main content

Аплатковая сустрэча пілігрымаў адбылася ў Ваўкавыску

 

vaukavysk aplatak 230 снежня ўдзельнікі пілігрымкі Ваўкавыск – Тракелі сабраліся разам на традыцыйнай аплатковай сустрэчы. Спатканне ўзначаліў кс. Юрый Садоўскі.

Пасля прывітання адбылося разважанне над Божым словам, а затым – ламанне аплаткай і частаванне за салодкім сталом. Удзельнікі пілігрымкі мелі магчымасць супольна ўспомніць радасныя моманты з сёлетняга паломніцтва і падзяліцца з іншымі здабытым духоўным плёнам.

vaukavysk aplatak 1

Пасля сустрэчы ў касцёле св. Вацлава адбылася св. Імша, на якой удзельнікі пілігрымкі склалі Богу падзяку за атрыманыя ласкі і памаліліся аб неабходных дарах на надыходзячы год.

Ангеліна Пакачайла