Skip to main content

Фотафакт: дзіцячая батлейка з дзятлаўскай парафіі трапіла на першую старонку Wall Street Journal

wall streetФотаздымак каляднага прадстаўлення ў касцёле Унебаўзяцця НПМ у Дзятлава (Гродзенская дыяцэзія) быў надрукаваны на першай старонцы папулярнай штодзённай амерыканскай дзелавой газеты The Wall Street Journal.

Здымкам выдання падзяліўся на сваёй старонцы ў фэйсбуку беларус Дзмітрый Мятліцкі, які жыве ў Нью-Ёрку. У сваю чаргу аўтарам фота з'яўляецца беларускі фатограф Васіль Фядосенка (Reuters).
 
Даведка:
The Wall Street Journal - гэта штодзённая амерыканская дзелавая газета на англійскай мове. Адно з найбуйнейшых і самых уплывовых амерыканскіх выданняў мае наклад каля 2 млн асобнікаў. У газеце публікуюцца навіны палітыкі, эканомікі, фінансаў, аналітыкі, культуры.
Паводле tut.by