24 снежня перад святой Імшой Пастэркай хор Гродзенскай дыяцэзіі “Cantate Domino” выступіў з канцэртам у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя.
У рэпертуары хору былі калядкі і пастаралкі, якімі спевакі імкнуліся ўвесці вернікаў у атмасферу святаў Божага Нараджэння і адпаведна падрыхтаваць да Пастэркі.
У калядных песнях былі ўзгаданы праўды веры і момант прыйсця ў свет Божага Сына, які прыходзіць да кожнага чалавека з радаснай навіной аб Збаўленні.
Таксама праз калядкі харысты заклікалі ўсіх адкрыць свае сэрцы на тую радасць, якую дае нованароджаны Езус кожнаму чалавеку.
Пасля канцэрту хор “Cantate Domino” упрыгожыў сваім спевам Імшу Пастэрку, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Кс. Юрый Марціновіч