Skip to main content

Адэльск спявае Богу

13 лютага святую Імшу ў парафіяльным касцёле Адэльска ўпрыгожыў сваім спевам хор “Голас з-над Нёмана”. У гэты дзень святыня была перапоўнена. Малітоўную сустрэчу ўзначаліў кс. Павел Салабуда. Падчас гаміліі ён прыгадаў вернікам пра свабоду чалавека як асноўным праве. Спасылаючыся на Евангелле, ён таксама заахвоціў, каб кожны быў вольны ад граху, таму што шчаслівымі робіць нас свабода, якую дае Хрыстос.
Пасля св. Імшы адбыўся канцэрт. Вернікі мелі магчымасць паслухаць творы рознай тэматыкі, у тым ліку і напісаныя самімі ўдзельнікамі хору. Пасля канцэрта кс. проб. Валерый Быкоўскі адзначыў, што “ўсё павінна служыць хвале Бога”, а таму кожны прысутны ў святыні вернік усхваляў сваім спевам Бога. На св. Імшы і канцэрце прысутнічалі таксама прадстаўнікі Генеральнага Консульства РП у Гродне.