26 лістапада ў парафіi Божага Целa ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат) адбылася святочная сустрэча парафіяльнага хору. На сустрэчу, якая была арганізавана з нагоды літургічнага ўспаміну св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеву, прыбылі таксама харысты з парафіі ў Зэльве.
Як адзначыла с. Марына Сакач CSC, гэтую сустрэчу планавалі некалькі гадоў і ўрэшце арганізавалі. “Разам узбагаціліся ад супольных размоў, спеваў, гульняў, знаёмстваў. Хоць займаюцца два хоры адным і тым жа, аднак цікава было даведацца, як праходзяць рэпетыцыі, дзе спявалі, акрамя сваёй парафіі, чаму захацелі спяваць у хоры, што дае супольны рэлігійны спеў”, – дадае манахіня.
Супольнай сустрэчы спадарожнічалі, як звычайна, спеў і сямейная атмасфера. Плёнам радаснага святкавання была думка арганізаваць супольны канцэрт.
Кс. Юрый Марціновіч