Некалькі дзён таму ў Кельцах адбылося лёсаванне ўдзельнікаў Чэмпіяната Еўропы святароў па міні-футболе. Каманда нашай дыяцэзіі будзе выступаць у групе Б разам з камандамі з Партугаліі, Харватыі, Аўстрыі, Славеніі і Венгрыі. У групе А выступяць каманды з Польшчы, Босніі і Герцагавіны, Украіны, Славакіі, Іспаніі. Нагадваем, што дзве лепшыя каманды з кожнай групы сустрэнуцца ў паўфінале. Жадаем нашым святарам удалай гульні. Чэмпіянат у Кельцах пачнецца 21 лютага.