Skip to main content

Сустрэча выпускнікоў гродзенскай семінарыі 2005 года адбылася ў Валкалаце

valkalata 120-21 лістапада ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Валкалаце (Віцебская дыяцэзія) адбылася сустрэча выпускнікоў 2005 г. Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Сустрэчу арганізаваў і запрасіў выпускнікоў пробашч парафіі кс. Алег Півавар. Урачыстай святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Дзмітрый Кернога, пробашч з Лунінца, выпускнікі разам з вернікамі парафіі праслаўлялі Пана Бога і дзякавалі за дар святарства.

valkalata 3

Гамілію прамовіў кс. Віталь Міснікевіч, пробашч парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Баранавічах (Пінская дыяцэзія), які адзначыў вялікую важнасць адзінства і любові да святарства. Вернікі на заканчэнне набажэнства павіншавалі святароў і падзякавалі за прыезд у валкалацкую парафію.

valkalata 6

На другі дзень маладыя святары адведалі былога пробашча парафіі айца Пятра Ясевіча, які ўжо 10 гадоў знаходзіцца ў інваліднай калясцы.

valkalata 10

Сустрэча з айцом Пятром прайшла ў цудоўнай атмасферы, старэйшы святар цікавіўся працай маладых душпастыраў і выказаў вялікую радасць, што Касцёл у Беларусі малады і развіваецца. Айцец Пётр благаславіў святароў на працу на Божай ніве і ў шчаслівы шлях.

valkalata 7

Тэкст і фота кс. Віктара Захарэўскага