Skip to main content

Падрыхтавана спецыяльная малітва ў інтэнцыі Сінода Гродзенскай дыяцэзіі

 

altar 279372 1280Згодна з пастановай біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, кожную нядзелю пасля святой Імшы вернікі Гродзенскай дыяцэзіі будуць прамаўляць спецыяльную малітву ў інтэнцыі І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі.

Гэтая малітва з’яўляецца просьбай, скіраванай да Бога, каб Сінод прынёс плёны перамянення і ажыўлення рэлігійнага жыцця сярод вернікаў дыяцэзіі. У малітве гучыць заклік аб асаблівым заступніцтве Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, св. Казіміра і св. Максімільяна – другарадных апекуноў дыяцэзіі, а таксама благаслаўлёных, якія паходзяць з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Вернікі заахвочваюцца да таго, каб прамаўляць гэтую малітву таксама дома, каб такім чынам падтрымаць ёю працу Сінода і духоўных і свецкіх асобаў, якія будуць у ім удзельнічаць.

І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі пачнецца 16 лістапада ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Ён будзе праходзіць пад дэвізам “Жыць Евангеллем”.

 

Беларуская версія

 

МАЛІТВА

Ў ІНТЭНЦЫІ І СІНОДА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

 

Божа, Адзіны ў Святой Тройцы, з’яднаныя ў супольнасці гродзенскага Касцёла, мы хочам разам вырушыць у дарогу, каб добра падрыхтаваць і плённа перажыць першы дыяцэзіяльны сінод.

Просім Цябе, Ойча, поўны міласэрнасці, напоўні нас сваёй праўдай, любоўю і супакоем, каб мы верна здзяйснялі Твой план збаўлення чалавецтва, былі адкрытыя на дар актыўнага супрацоўніцтва ўсіх вернікаў дыяцэзіі.

Просім Цябе, Езу, Сыне Жывога Бога, каб мы заўсёды з вялікай пакорай і даверам распазнавалі знакі часу ў святле Евангелля, будуючы супольнасць нашай дыяцэзіі паводле Твайго вобразу.

Заклікаем Цябе, Дух Святы Жыватворца, каб мы, напоўненыя Тваімі дарамі, аднавілі і ажывілі супольнасць гродзенскага Касцёла ў еднасці з Паўсюдным Касцёлам.

Марыя, Маці Міласэрнасці, Апякунка Гродзенскай дыяцэзіі, вядзі нас і падтрымлівай у сінадальнай пілігрымцы веры!

Святы Казіміру, маліся за нас!

Святы Максімільяне Марыя Кольбэ, маліся за нас!

Бласлаўлёныя сёстры мучаніцы з Навагрудка, маліцеся за нас!

Бласлаўлёны Генрыху Глябовіч, маліся за нас!

Бласлаўлёная Мар’яна Бярнацкая, маліся за нас!

 

Польская версія

 

MODLITWA

W INTENCJI I SYNODU DIECEZJI GRODZIEŃSKIEJ 

Boże w Trójcy Świętej Jedyny, zgromadzeni we wspólnocie grodzieńskiego Kościoła pragniemy razem wyruszyć w drogę, aby dobrze przygotować i owocnie przeżyć I Synod Diecezjalny.

Prosimy Cię, Ojcze pełen miłosierdzia, napełnij nas swoją prawdą, miłością i pokojem, abyśmy wiernie realizowali Twój zbawczy plan ludzkości otwarci na dar aktywnej współpracy wszystkich diecezjan.

Błagamy Cię, Jezu, Synu Boga Żywego, abyśmy zawsze z wielką pokorą i ufnością odczytywali znaki czasu w świetle Ewangelii, budując wspólnotę naszej diecezji na Twój obraz.

Wzywamy Cię, Duchu Święty Ożywicielu, abyśmy napełnieni Twoimi darami odnowili i ożywili wspólnotę Kościoła grodzieńskiego w jedności z całym Kościołem Powszechnym.

Maryjo, Matko Miłosierdzia, Patronko diecezji grodzieńskiej, prowadź nas i wspieraj w synodalnej pielgrzymce wiary!

Święty Kazimierzu, módl się za nami!

Święty Maksymilianie, módl się za nami!

Błogosławione Siostry Męczennice z Nowogródka, módlcie się za nami!

Błogosławiony Henryku Hlebowiczu, módl się za nami!

Błogosławiona Marianno Biernacka, módl się za nami!

Wszyscy Święci i Błogosławieni ziemi grodzieńskiej, módlcie się za nami!

 

Кс. Юрый Марціновіч