Skip to main content

Дзень засяроджання для міністрантаў прайшoў у парафіі Святой Сям'і ў Лідзе

min lida 67 лістапада міністранты з лідскай парафіі Святой Сям’і перажывалі дзень засяроджання. Штогод хлопцы збіраюцца каля алтара Пана, каб дзякаваць Яму за выдатную магчымасць несці ганаровае званне міністранта. Хлопцы з Ліды правялі гэты дзень з малітвай і разнастайнымі мерапрыемствамі, якія былі арганізаваны кс. Юрыем Гурскім, вікарыем парафіі.

Дэвізам сустрэчы былі словы "Любі бліжняга твайго, як самога сябе" (Мц 19, 19). Дзень пачаўся з сумеснай малітвы і катэхезы, якую праводзіў кс. Павел Скуба. Катэхеза была прысвечана тэме адносін паміж чалавекам і Богам, чалавекам і бліжнім. Ксёндз Павел і міністранты разважалі пра тое, што ж з'яўляецца фундаментам чыстых і добрых адносінаў. Яны прыйшлі да высновы, што галоўным у адносінах паміж Богам і чалавекам з'яўляецца любоў, і гэтую любоў чалавек прымае ў святой Імшы, адарацыі і рэкалекцыях. А давер і павага – гэта аснова добых стасункаў паміж чалавекам і бліжнім. Далей юнакі бавілі свой час за праглядам фільма, у аснову якога пакладзены хрысціянскія каштоўнасці, вера і Евангелле.

Далей для хлопцаў быў арганізаваны абед і салодкі стол, дзе яны маглі адпачыць, пагаварыць з сябрамі і проста весела правесці час.

Вяночак да Божай Міласэрнасці міністранты прысвяцілі ўсім памерлым, просячы добрага Пана аб апецы для памерлых продкаў з іх сем'яў.

Акрамя малітвы, юнакоў чакала мноства конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, гульні ў тэніс, футбол і валейбол. Праведзены час быў для міністрантаў не толькі магчымасцю адпачыць ад вучобы і правесці час з сябрамі, але і магчымасцю адкрыць і даведацца новае аб іх веры і аб прысутнасці Бога ў іх жыцці.

min lida 1

“Не ведаю, кім бы я быў без Бога і што б рабіў, але я дакладна ўсведамляю, што толькі Ён крыніца ўсяго добрага і радаснага. Служба міністранта дала мне многае. Перш за ўсё гэта служэнне не толькі Богу, але і людзям. Міністрант – гэта чалавек адказны, уважлівы і адданы. Таму я лічу, што прыслугоўваць пры алтары ў Касцёле хлопцам неабходна для іх духоўнага развіцця, а дні засяроджання дапамагаюць яшчэ больш гэта зразумець”, - адзначыў удзельнік дня засяроджання Мікіта Лайціс.

Дзень засяроджання скончыўся святой Імшой. Усе міністранты, стоячы каля алтара, маліліся аб моцнай веры і адвазе быць хрысціянінам не толькі ў Касцёле, але і па-за ім.

Вікторыя Бурч