Актава ўрачыстасці Усіх Святых стала нагодай да малітвы за ўсіх памерлых вернікаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
3 лістапада семінарыйная супольнасць сабралася ў капліцы семінарыі на Нешпарах за ўсіх памерлых, якія працавалі ў гэтай навучальнай установе, асобаў свецкіх і духоўных, за памерлых ахвярадаўцаў, а таксама памерлых са сваіх сем’яў. Літургію Гадзін узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Усялякая памяць пра нашых спачылых, якія знаходзяцца ў чысцы, дазваляе ім спазнаць любоў. Яна дае ім палягчэнне ў суме па любові, якой ёсць Бог. Наша малітва за памерлых мае велізарнае значэнне. Мы молімся за іх, бо верым, што наша малітва не толькі можа ім дапамагчы, але і ўчыніць, што стане паспяховым іх заступніцтва за нас.
Пасля малітвы ўся супольнасць сустрэлася на сумеснай вячэры.
Кс. Юрый Марціновіч