Skip to main content

Хрысціянскі дуэт "Laudans" выступіў з канцэртам у Смаргоні

 

laudans smr 220 кастрычніка ў смаргонскім моладзевым араторыі адбыўся канцэрт хрысціянскай групы «Laudans». Падчас выступлення музыканты прэзентавалі публіцы свой апошні альбом «Адзінства», у які ўвайшлі 15 песень.

 

Акунемся ў гісторыю

Група «Laudans» пачала сваё існаванне больш за чатыры гады таму. 25 красавіка 2013 г. адбыўся першы канцэрт, падчас якога музыканты выканалі песні, напісаныя на верш польскага святара-паэта Яна Твардоўскага. У розны час група выступала ў розным складзе, але зараз «Laudans» - гэта дуэт, у які ўваходзяць Андрэй Лугін і Алёна Палачанская. За чатыры гады музыканты выпусцілі два альбомы: «Завысока заблізка» (2014 г.) і «Адзінства» (2016 г.).

У сваёй творчасці ўдзельнікі імкнуцца праслаўляць Бога. Адсюль і назва групы «Laudans», што ў перакладзе з лацінскай азначае «той, хто славіць». Нядаўна яны знялі свой першы кліп на песню з новага альбома «Той Самы Госць». Сёння песні дуэта «Laudans» можна пачуць не толькі на іх канцэртах, але і ў эфіры хрысціянскага «Радыё Марыя».

У Смаргоні група «Laudans» выступала не ўпершыню. Удзельнікі добра знаёмыя з мясцовымі музыкантамі, бо часта разам бываюць на розных канцэртах і фестывалях хрысціянскай музыкі. Між іншым, у гэты дзень на сцэне араторыя разам з Алёнай Палачанскай і Андрэем Лугіным выступала таксама смаргонская група «Piligrims».

laudans smr 1

Паводле "Светлы шлях"