18 кастрычніка ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) адзначаўся Папскі дзень. Сёлета ён прайшоў пад дэвізам “Пойдзем наперад з надзеяй”. Святкаванне Папскага дня, які прысвечаны асобе св. Яна Паўла ІІ, пачалося Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў пробашч парафіі а. Дзмітрый Лабкоў CSsR.
Пасля Імшы адбылася літаратурна-музычная праграма, якую ўпрыгожыў спевам парафіяльны хор „Liberamente”.
Таксама ў гэты дзень журы ацаніла рукадзельныя творы і вершы, якія былі прадстаўлены на выстаўцы ў касцёле. Акрамя таго, прысутныя маглі пабачыць мультымедыйную прэзентацыю пра святога Папу. Праграма сустрэчы наблізіла для сабраных постаць Вялікага Паляка – Яна Паўла ІІ.
Праграма ўключала таксама парафіяльны паэтычна-тэатральны конкурс “Пойдзем наперад з надзеяй”. Мэтай конкурсу было зацікавіць вернікаў постаццю св. Яна Паўла ІІ, абвяшчаць выхаваўчыя каштоўнасці, якія атаясамліваюцца з яго асобай як найвялікшага маральнага аўтарытэту сучаснага свету, абудзіць паэтычную і тэатральную актыўнасць дзяцей, моладзі і дарослых парафіі, натхнёных жыццём і дзейнасцю гэтага святога.
У конкурсе прыняло ўдзел больш за 30 чалавек ва ўзросце ад 8 да больш чым 50 гадоў.
Кс. Юрый Марціновіч
Больш фотаздымкаў па спасылцы