Skip to main content

У семінарыі ў Гродне адбылася інтэлектуальная гульня “Бітва розумаў”

gulnia int 3

Перыяд семінарыйнай фармацыі – гэты незвычайна насычаны, адказны этап, падчас якога малады чалавек паглыбляе сваё пакліканне і ўмацоўваецца ў гатоўнасці прысвяціць жыццё Богу і найбольш патрабуючым. Але асоба будучага святара фарміруецца таксама пад уплывам шматлікіх іншых фактараў, якія вучаць перш за ўсё стаць добрым чалавекам, чалавекам шчырым і спагадлівым, тактоўным і інтэлігентным, добразычлівым і адказным.

З гэтай нагоды ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася інтэлектуальная гульня пад назвай “Бітва розумаў”, у якой былі задзейнічаны амаль усе яе навучэнцы. Праграму і пытанні падрыхтаваў прэфект семінарыі кс. Андрэй Лішко. Каманды складаліся з трох навучэнцаў з кожнага курса.

Пытанні падчас гульні датычыліся не толькі рэлігійнага жыцця, але і літаратуры, хіміі, матэматыкі, гісторыі, мастацтва і г. д.  Адказ на многія пытанні залежаў ад логікі і кемлівасці ўдзельнікаў. Пераможцамі стала каманда 1 курса.

gulnia int 6

Правядзенне такога роду мерапрыемстваў стала ўжо добрай традыцыяй у сценах гродзенскай Alma Mater. Падчас іх набываюцца веды, выпрацоўваюцца адпаведныя навыкі, якія, безумоўна, спатрэбяцца семінарыстам у будучай душпастырскай дзейнасці. Навучэнцы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву семінарыі за прыемныя хвіліны, атрыманыя падчас гульні, якія дапамагаюць будаваць братэрскую супольнасць у духу сапраўднай хрысціянскай любові. 

Яўген Амасёнак, семінарыст