1 кастрычніка ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася традыцыйная св. Імша для студэнтаў катэхетычных курсаў пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі. Падчас урачыстай літургіі першакурскнікі атрымалі з рук ардынарыя Аляксандра Кашкевіча залікоўкі.
У бягучым годзе на 1 курс залічаны 10 чалавек. Як заўважыў у гаміліі а. Анджэй Шчупал CSsR, "цешыць, што гэта двузначная лічба". Святар спаслаўся на словы Езуса аб тым, што "жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала" (Мц 9, 37) і выказаў словы ўдзячнасці ўсім тым, хто адказаў на голас Хрыста і пайшоў за Ім, каб атрымаць глыбокія веды і пасля падзяліцца імі з іншымі.
Напрыканцы літургіі ардынарый Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч заахвоціў прысутных да плённага навучання і ўдзяліў сабраным пастырскае бласлаўленне.
AP