Skip to main content

У Навагрудку асвяцілі памяшканні парафіяльнай бібліятэкі і канцэлярыі з сямейнай кансультацыяй

 

asviacz bibl 221 верасня пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў памяшканне парафіяльнай бібліятэкі. Яна ўжо сфармавала базісны фонд рэлігійнай літаратуры, мае на мэце заахвоціць як найбольш вернікаў да чытання і паглыблення асноваў каталіцкай веры, а таксама быць пляцоўкай, дзе кожны можа пашукаць адказаў на свае пытанні.

Вернікі парафіі выражаюць падзяку бібліятэцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, баранавіцкаму Катэхетычнаму каледжу імя Зыгмунта Лазінскага, а таксама індывідуальным асобам за дапамогу ў стварэнні кніжнага фонду. З цягам часу засобы бібліятэкі будуць павялічвацца і дапамагаць вернікам фармаваць каталіцкі светапогляд.

Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі асвяціў таксама памяшканне, дзе будзе размяшчацца парафіяльная канцэлярыя і парафіяльная сямейная кансультацыя з хрысціянскім псіхолагам.

asviacz bibl 1

Фота і тэкст Раман Хацян