Вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне 10 верасня пяшком прыйшлі ў капліцу ў суседняй вёсцы Калеты на адпустовую ўрачыстасць.
Пілігрымы ў складзе 30 чалавек на чале з пробашчам кс. Антоніем Абухоўскім i манахінямі з Кангрэгацыі Дачок Маці Божай Балеснай (серафіткі), якія служаць пры парафіі, пераадолелі больш за 15 кіламетраў адлегласці да капліцы, пабудаванай у 1994 годзе і асвечанай у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
У дарозе яны маліліся праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці. Дзеці і моладзь асабліва прасілі аб Божым благаслаўленні на новы навучальны i катэхетычны год. Старэйшыя вернікі маліліся аб тым, каб вера паспяхова перадавалася з пакалення ў пакаленне.
Пілігрымка стала нагодай даверыць Панне Марыі ўсе свае жаданні і інтэнцыі, а таксама дзякаваць за мацярынскую апеку і правядзенне.
Падчас ўрачыстай адпустовай святой Імшы, якую ўзначаліў кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інармацыі Гродзенскай дыяцэзіі, пілігрымы i ўсе прысутныя ў капліцы маліліся ў інтэнцыі ўсёй парафіі і за ўсе сем’і, каб яны былі моцныя Богам і перадавалі новым пакаленням хрысціянскія каштоўнасці.
Малітвамі атачылі таксама ўсіх жыхароў вёскі Калеты. Урачыстасці ў капліцы завяршыліся эўхарыстычнай працэсіяй.
JM