Skip to main content

Трохдзённыя рэкалекцыі для катэхетаў распачаліся ў Гродне

katehety rek 88 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, навучэнцы катэхетычных курсаў, выпускнікі і катэхеты з Гродзенскай дыяцэзіі сабраліся на супольную св. Імшу ў пабрыгіцкім касцёле. Яе цэлебраваў а. Віктар Бохан CSsR разам з а. Анджэем Шчупалам CSsR.

Падчас гаміліі а. Віктар звярнуў увагу прысутных, што яны адважыліся адказаць на голас Пана і пайсці за Ім. Заахвоціў несці пасланне Евангелля ў свет праз сведчанне свайго жыцця. "Некалі Марыя таксама даверылася Богу і сказала "так". Вядома, толькі гэтага недастаткова. Але па прыкладзе Найсвяцейшай Маці даручайце ўсе цяжкасці Усемагутнаму. Ён ніколі не пакідае сваіх вучняў", - падкрэсліў святар.

Пасля літургіі прысутныя атрымалі бласлаўленне на пачатак духоўных практыкаванняў і накіраваліся ў катэхетычны дом на лекцыі, якія падрыхтавалі прадстаўнікі Школы новай евангелізацыі. 9-10 верасня заняткі працягнуцца ў парафіяльным доме пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).

Ангеліна Пакачайла