16 студзеня ў парафіях Галынка і Перстунь адбылася незвычайная акцыя. Камандзір узвода ДАІ майор Віталій Дзетчык раздаваў перад касцёлам святловяртаючыя элементы (флікеры). Пры гэтым ён расказваў, навошта трэба іх насіць і як яны ўплываюць на бяспеку руху на дарозе. Плануецца, што ў наступную нядзелю акцыя пройдзе таксама ў сапоцкінскім касцёле. Флікеры прадставіў спонсар, які жадае такім чынам паўплываць на бяспеку дарожнага руху.