Skip to main content

Фотафакт: новы катэхетычны клас асвяцілі ў парафіі на Альшанцы ў Гродне

alshanrel 93 верасня пры гродзенскім касцёле Святога Духа на Альшанцы адбылося ўрачыстае адкрыццё новага памяшкання для заняткаў па рэлігіі. Мерапрыемства ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які таксама асвяціў школьныя прылады маленькіх вернікаў.

Парафія налічвае ўжо каля паўтары тысячы дзяцей і моладзі, якія імкнуцца пазнаваць Бога. Але гэта не мяжа - мікрараён Альшанка хутка расце і засяляецца ў большасці маладымі сем'ямі. 

Адкрыццё новага класа - гэта яшчэ адна прыступка ў разбудове і развіцці хрысціянскай супольнасці. У планах будова святыні, стацый Крыжовага шляху, званіцы, парафіяльнага дому і паркоўкі. 

AM