Skip to main content

З'явіўся праект гродзенскага касцёла Святога Духа (мікрараён Альшанка)

praekt alszanka 1Праект касцёла і прылягаючай да яго тэрыторыі распрацавалі для гродзенскай парафіі Святога Духа на Альшанцы. Акрамя святыні ў план ўваходзяць стацыі Крыжовага шляху, званіца, парафіяльны дом і паркоўка.

Задума належыць гродзенскаму архітэктару Аляксандру Штэну, які ў свой час падрыхтаваў праекты касцёла ў Мастах (парафія МБ Тройчы Цудоўнай), Лідзе (парафія Унебаўзяцця НПМ) і Гродне (парафія МБ Вострабрамскай). У распрацоўцы праекта для парафіі на Альшанцы прымаў удзел "Гроднапрамбуд".

praekt alszanka 2

praekt alszanka 4

praekt alszanka 3

"На дадзены момант праект праходзіць адпаведную экспертызу, пасля чаго неабходна будзе атрымаць дазвол на пабудову святыні. Калі пройдзем гэтыя этапы, можна прыступаць да ўзвядзення касцёла", - адзначае кс. Павел Салабуда, пробашч парафіі.

praekt alszanka 5

Святыні звычайна будуюцца на ахвяраванні вернікаў. Усе, хто жадае аказаць пасільную дапамогу парафіі на Альшанцы, могуць пералічыць грашовыя сродкі на разліковы рахунак рэлігійнай абшчыны "Парафія Святога Духа".

***

У маі 2015 г. у мікрараёне Альшанка біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва касцёла. Пакуль у мясцовых вернікаў ёсць толькі невялічкая капліца, якую пабудавалі за ўласныя сродкі.

АМ